Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 сакавіка 2013 г. № 168
Аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Інданезія па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі
У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства сельскай гаспадаркі i харчавання, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі i харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Iнданезiя па пытаннях супрацоўнiцтва ў галiне сельскай гаспадаркi.