Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2012 г. № 1003
Аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам права і юстыцыі Народнай Рэспублікі Бангладэш па пытаннях супрацоўніцтва ў прававой сферы
У адпаведнасці з артыкулам 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства юстыцыі, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам права і юстыцыі Народнай Рэспублікі Бангладэш па пытаннях супрацоўніцтва ў прававой сферы.