Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 студзеня 2012 г. № 53
Аб зацвярджэнні форм пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі і пастаноўцы на ўлік пастаянна дзеючых трацейскіх судоў
Згодна з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «О третейских судах» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя формы:
пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі пастаянна дзеючага трацейскага суда;
пасведчання аб пастаноўцы на ўлік пастаянна дзеючага трацейскага суда.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 26 студзеня 2012 г.