Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2012 г. № 22
Аб унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2011 г. № 1699
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Дапоўніць пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 снежня 2011 г. № 1699 «Аб камандзіраванні У.І.Семашкі і У.К.Волкава ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 143, 5/34954) наступным абзацам:
«Аплату расходаў па найму жылога памяшкання для Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашкі У.І. ажыццявіць па фактычных затратах.».