Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 жніўня 2006 г. № 1099
Аб камандзіраванні У.К.Адашкевіча, В.К.Паўлоўскага і І.І.Данчанкі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 30 жніўня па 1 верасня 2006 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра эканомікі Адашкевіча Уладзіміра Канстанцінавіча, намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Паўлоўскага Васілія Канстанцінавіча і старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» Данчанку Івана Іванавіча для ўдзелу ў нарадзе па пытаннях урэгулявання гандлю цукрам.