Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 ліпеня 2006 г. № 843
Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі, падпісанае ў г. Мінску 2 сакавіка 2005 года.
Вызначыць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання органам, адказным за выкананне дадзенага Пагаднення.