Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лютага 2006 г. № 129
Аб узнагароджанні адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўніча-мантажны трэст № 41» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў узнагародзіць адкрытае акцыянернае таварыства «Будаўніча-мантажны трэст № 41» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.