Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
3 кастрычніка 2005 г. № 1086
Аб заключэнні шляхам абмену нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб унясенні змянення ў Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю ад 8 снежня 2003 года
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб заключэнні шляхам абмену нотамі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб унясенні змянення ў Дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю ад 8 снежня 2003 года.