Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 красавіка 2003 г. № 455
Аб узнагароджанні П.А.Грыбко Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, вялікі асабісты ўклад у забеспячэнне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўзнагародзіць загадчыка аддзела сельскагаспадарчай вытворчасці галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага комплексу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Грыбко Пятра Аляксандравіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.