Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 снежня 2002 г. № 1755
Аб далучэнні да Пратакола аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння ўласнай бяспекі мытных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, іншымі зацікаўленымі, аб далучэнні ўказанага Камітэта да Пратакола аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння ўласнай бяспекі мытных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 12 верасня 2002 г.