Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 лістапада 2002 г. № 1533
Аб камандзіраванні У.Р.Цалкі ў г. Парыж (Францыя) і г. Брусель (Бельгія)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Камандзіраваць з 11 па 15 лістапада 2002 г. у г. Парыж (Францыя) і г. Брусель (Бельгія) Старшыню Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Цалку У.Р. для ўдзелу ў правядзенні перагавораў з кіраўнікамі ядзерных агенцтваў, нацыянальных інстытутаў і асацыяцый Францыі, прадстаўнікамі дэпартаментаў Еўрапейскай Камісіі ў г. Бруселі ў мэтах прыцягнення фінансавых і тэхнічных сродкаў для праграм па рэабілітацыі раёнаў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.