Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 верасня 2002 г. № 1214
Аб камандзіраванні В.М.Карэшкова ў г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Накіраваць з 21 па 26 верасня 2002 г. у г. Стакгольм (Каралеўства Швецыя) Старшыню Камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Карэшкова Валерыя Мікалаевіча для ўдзелу ў Генеральнай Асамблеі Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі.
Прыняць да ведама, што праезд В.М.Карэшкова ў г. Стакгольм і назад, пражыванне ў гасцініцы з 21 па 25 верасня 2002 г. і сутачныя з 21 па 24 верасня 2002 г. аплачвае прымаючы бок.