Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 студзеня 2002 г. № 55
Аб узнагароджанні У Сяоцю Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносін і ў сувязі з 10-годдзем устанаўлення дыпламатычных зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай узнагародзіць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь У Сяоцю Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.