Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 студзеня 2002 г. № 54
Аб узнагароджанні У.П.Нікалаева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у распрацоўку і асваенне вытворчасці гарадскога электрычнага транспарту новага пакалення ўзнагародзіць намесніка генеральнага дырэктара па перспектыўнаму развіццю вытворчага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белкамунмаш» Нікалаева Уладзіміра Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.