Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 жніўня 2001 г. № 1151
Аб заключэнні Пратакола да Пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі ад 6 ліпеня 1999 г. на 2001–2002 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з зацікаўленымі, аб заключэнні Пратакола да Пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі ад 6 ліпеня 1999 г. на 2001–2002 гады (прыкладаецца)*.