Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
7 ліпеня 2001 г. № 1012
Аб узнагароджанні праектна-пошукавага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белдзіправодгас» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За значны ўклад у развіццё меліярацыйнага і водагаспадарчага будаўніцтва ў рэспубліцы, накіраванага на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання і аховы зямель, зберажэнне і паляпшэнне навакольнага асяроддзя, узнагародзіць праектна-пошукавае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белдзіправодгас» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.