Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
26 чэрвеня 2001 г. № 951
Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Кувейт аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з зацікаўленымі, аб:
падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Кувейт аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый (прыкладаецца)*;
упаўнаважанні Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М.У. на падпісанне дадзенага Пагаднення.