Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 красавіка 2001 г. № 518
Аб увекавечанні памяці народнага артыста Беларусі Вуячыча В.Л.
У мэтах увекавечання памяці народнага артыста Беларусі Вуячыча Віктара Лук’янавіча Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству культуры, Мінскаму гарвыканкому ўстанавіць у 2001 годзе надмагільны помнік на месцы пахавання В.Л.Вуячыча на Усходніх могілках у горадзе Мінску.
Фінансаванне работ па праектаванню і стварэнню скульптурнай часткі ў памеры 1 млн. рублёў ажыццявіць за кошт сродкаў Міністэрства культуры, агульнабудаўнічых работ і работ па добраўпарадкаванню тэрыторыі – за кошт сродкаў Мінскага гарвыканкома.