Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 сакавіка 2001 г. № 418
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам сувязі аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі.