Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 лютага 2001 г. № 252
Аб выдзяленні грашовых сродкаў саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Выдзеліць у 2001 годзе саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёна на набыццё камбікорму 15 млн. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы».
Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрству фінансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых сродкаў.