Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 ліпеня 2000 г. № 1004
Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Салдатаву М.М.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Магілёўскага аблвыканкома і Міністэрства культуры аб устаноўцы ў 2000 годзе мемарыяльнай дошкі заслужанаму дзеячу культуры Рэспублікі Беларусь Салдатаву Міхаілу Мікалаевічу ў г. Магілёве на будынку дзіцячай школы мастацтваў № 2 па праспекту Шмідта, 19, дзе ён працаваў.
Прыняць да ведама, што работы па праектаванню, стварэнню і ўстаноўцы мемарыяльнай дошкі будуць фінансавацца за кошт сродкаў Магілёўскага гарвыканкома.