Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 чэрвеня 2000 г. № 789
Аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Усеагульным народным сакратарыятам па знешніх сувязях і міжнароднаму супрацоўніцтву Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Усеагульным народным сакратарыятам па знешніх сувязях і міжнароднаму супрацоўніцтву Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыі.