Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 мая 2000 г. № 738
Аб падпісанні Пратакола аб уніфікацыі парадку мытнага афармлення і мытнага кантролю ў адносінах да тавараў, якія змяшчаюцца пад мытныя рэжымы свабоднай мытнай зоны і свабоднага склада
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам замежных спраў, аб падпісанні Пратакола аб уніфікацыі парадку мытнага афармлення і мытнага кантролю ў адносінах да тавараў, якія змяшчаюцца пад мытныя рэжымы свабоднай мытнай зоны і свабоднага склада.