Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 мая 2000 г. № 721
Аб зацвярджэнні Дагавора аб правядзенні ўзгодненай антыманапольнай палітыкі ад 25 студзеня 2000 г.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Дагавор аб правядзенні ўзгодненай антыманапольнай палітыкі, падпісаны ў горадзе Маскве 25 студзеня 2000 г.
2. Вызначыць Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь органам, які каардынуе выкананне гэтага Дагавора.
3. Міністэрству замежных спраў ажыццявіць неабходныя дзеянні па выкананню дадзенай пастановы.