Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ І НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 мая 2000 г. № 718/22
Аб падпісанні Пратакола аб парадку і норме бесперашкоднага вывазу фізічнымі асобамі дзяржаў – удзельніц Мытнага саюза наяўнай замежнай валюты ў трэція краіны
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ:
Прыняць прапанову Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Дзяржаўным мытным камітэтам, аб падпісанні Пратакола аб парадку і норме бесперашкоднага вывазу фізічнымі асобамі дзяржаў – удзельніц Мытнага саюза наяўнай замежнай валюты ў трэція краіны (прыкладаецца)*.