Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 сакавіка 2000 г. № 375
Аб узнагароджанні Г.І.Пашковіча і І.Я.Фурсы Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За шматгадовую добрасумленную працу і высокае прафесіянальнае майстэрства ўзнагародзіць электразваршчыка рамонтна-будаўнічага ўчастка Брэсцкага абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі Пашковіча Гендрыка Іванавіча і старшага майстра службы транспарту і рэалізацыі газу Баранавіцкага міжраённага ўпраўлення газавай гаспадаркі Брэсцкага абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі Фурсу Ірыну Яўгеньеўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.