Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 лютага 2000 г. № 269
Аб выдзяленні юрыдычным асобам грашовых сродкаў для набыцця збожжа, бялковай сыравіны і кармавых дабавак
У мэтах ажыццяўлення плана мерапрыемстваў па рэалізацыі даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дадзеных 16 снежня 1999 г. на пасяджэнні па рэзультатах работы жывёлагадоўчай галіны рэспублікі ў зімовы перыяд, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прасіць банкі выдаць у лютым–маі 2000 года на тэрмін да 1 студзеня 2002 г. плацежаздольным юрыдычным асобам для набыцця збожжа, бялковай сыравіны і кармавых дабавак крэдыты ў агульнай суме 19 070 тыс. долараў ЗША без уліку наяўнасці ў іх матэрыяльнага забеспячэння па гэтых крэдытах, з размеркаваннем згодна з