![]() | Официальная правовая информация |
ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ І НАВУКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 красавіка 1996 г. № 125
Аб удасканаленні метадычнага забеспячэння сістэмы адукацыі
З мэтай удасканалення метадычнага забеспячэння сістэмы адукацыі, вызначэння найбольш эфектыўнага механізма яго рэалізацыі ЗАГАДВАЮ:
1. Размеркаваць паміж рэспубліканскімі падведамнымі ўстановамі наступныя асноўныя функцыі па метадычнаму забеспячэнню сістэмы адукацыі:
Нацыянальны інстытут адукацыі |
падрыхтоўка прагнозаў і канцэпцый развіцця адукацыі і выхавання. Распрацоўка стандартаў, зместу навучання, педагагічных тэхналогій, методык дыягностыкі і ацэнкі якасці ведаў, узроўню выхаванасці навучэнцаў, вучэбна-праграмнай дакументацыі па агульнаадукацыйных прадметах, а таксама метадалогіі стварэння вучэбна-метадычных комплексаў для навучання і выхавання, камп’ютэрных і іншых сродкаў навучання для ўсіх тыпаў навучальна-выхаваўчых устаноў. Распрацоўка сацыяльна-экаманамічных, сацыякультурных і арганізацыйна-педагагічных праблем праектавання новых мадэляў навучальна-выхаваўчых устаноў у гарадской і сельскай мясцовасці, псіхалагічнага забеспячэння навучальна-выхаваўчага працэсу. Навукова-метадычнае і арганізацыйна-педагагічнае забеспячэнне псіхалагічнай і сацыяльна-педагагічнай дапамогі сем’ям і дзецям, сацыяльна-педагагічным службам рэабілітацыі сістэмы адукацыі. |