![]() | Официальная правовая информация |
ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 сакавіка 1994 г. № 76
Для паляпшэння якасці падрыхтоўкі сярэдніх медыцынскіх работнікаў, з мэтай далейшага пераходу да падрыхтоўкі фельчараў і акушэрак ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзіць Часовае палажэнне аб пераводзе на навучанне па спецыяльнасцях 0401 «Лячэбная справа» і 0402 «Акушэрская справа» (дадатак).
2. Прыступіць да падрыхтоўкі фельчараў і акушэрак на IV курсе па новых навучальных планах з 1 верасня 1994 г.
3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласці на начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў, навукі і знешніх сувязей Шыла У.У.