Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 красавіка 2025 г. № 38

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама, фрагменты парку» ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама, фрагменты парку» ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

08.04.2025 № 38

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама, фрагменты парку» ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама, фрагменты парку» ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя пабудовы, уязная брама, фрагменты парку» ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000431.

3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным унітарным прадпрыемствам па аказанні паслуг «Неф-праект» па заказе прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «А 60».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ па месцах знаходжання элементаў былой сядзібы: сядзібнага дома, флігеляў, гаспадарчых пабудоў, уязной брамы, фрагментаў парку.

7. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў, артэфактаў.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным і паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж пасадкі дрэў да кропкі 3; далей уздоўж паўночна-заходняга боку цэнтральнай алеі да кропкі 4; далей у створы і па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624087408101000236 праз кропкі 5–6–7–8–9–43–59–60–10 да кропкі 11; далей уздоўж паўднёвага берага канала праз кропкі 61–62 да кропкі 12;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 у створы і па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624087408101000236 праз кропкі 13–42–14–15–16–18 да кропкі 17;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж краю адхону паралельна паўночна-заходняму фасаду сядзібнага дома па вул. Паркавай, 6 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя: аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі; рэканструкцыі (рамонту і г.д.) існуючай інжынернай і транспартнай інфраструктуры; будаўніцтва падземных інжынерных камунікацый;

будаўнічая дзейнасць у адносінах да існуючых будынкаў і збудаванняў нейтральнай забудовы, якая прадугледжвае павелічэнне іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ўжыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі тэрыторыі, трасіроўкі гістарычных дарог, вуліц, алей і без прымянення традыцыйных матэрыялаў;

ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены гістарычнага рэльефу і ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння гістарычных элементаў воднай сістэмы (каналаў, сажалак);

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);

правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і зону аховы культурнага пласта (слоя).

11. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход да перасякання з мяжой зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624087408101000236 да кропкі 2;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624087408101000236 праз кропку 20 да кропкі 19; далей уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Паркавай праз кропкі 63–7 да кропкі 8;

на поўдні, паўднёвым захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) праз кропкі 9–43–59–60–10–11–61–62–12–13–42–14–15–16–18–17 да кропкі 1.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны дзейнічаюць рэжымы ўтрымання і выкарыстання, устаноўленыя ў пункце 9 гэтага праекта зон аховы (за выключэннем патрабаванняў абзаца дзявятага пункта 9 гэтага праекта зон аховы, якія не распаўсюджваюцца на частку тэрыторыі ахоўнай зоны ў межах кропак 1–2–20–19–63–7–6–5–4–3–1), а таксама забараняецца знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з пяці ўчасткаў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Куцькоўскай, 71 і ў створы з ёй да кропкі 28; далей уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Паркавай праз кропку 29 да кропкі 30; далей у створы з заходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Паркавай, 15 і ўздоўж гэтай мяжы праз кропкі 64–31 да кропкі 32;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624087408101000236 і ў створы з ёй да кропкі 33; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Паркавай, 5 праз кропкі 34–35 да кропкі 36; далей на паўночны ўсход да кропкі 37;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 37 уздоўж паўднёвага і паўднёва-ўсходняга бакоў праезнай часткі вул. Паркавай праз кропкі 65–66 да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 1–17–18–16–15 да кропкі 14; далей уздоўж праезнай часткі вул. Куцькоўскай да кропкі 27.

15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 на поўнач да кропкі 22;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на поўдзень уздоўж мясцовага праезда да кропкі 41;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 уздоўж межаў зямельных участкаў з кадастравымі нумарамі 624087408101000267 і 624087408101000268 праз кропкі 67–68 да кропкі 40;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Паркавай да кропкі 38.

16. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624000000001001397 да кропкі 23;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624000000001001397 да кропкі 56; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 55; далей на паўднёвы захад да кропкі 46;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 46 уздоўж праезнай часткі вул. Паркавай праз кропку 69–57–58 да кропкі 45;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624000000001000217 да кропкі 49.

17. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 44 у створы з паўднёва-ўсходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Палявой, 1 і далей уздоўж гэтай мяжы да кропкі 47;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Палявой, 3 і ў створы з ёй праз кропкі 75–74 да кропкі 48;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624000000001001397 праз кропкі 73–72–71 да кропкі 54;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Зялёнай праз кропку 70 да кропкі 44.

18. Мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 у створы з паўднёва-заходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Куцькоўскай, 73 і далей ўздоўж яе да кропкі 26;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Куцькоўскай да кропкі 42;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 42 уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 13;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 паралельна паўночна-заходняму берагу канала на адлегласці ад яго 10 м праз кропку 24 да кропкі 25.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (былая сядзібная пабудова без адрасу і былыя сядзібныя пабудовы, размешчаныя на зямельным участку па вул. Палявой, 1), у тым ліку змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў фасадаў;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;

усталяванне з боку вуліц Куцькоўскай, Зялёнай, Паркавай, Палявой, а таксама па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зоны аховы культурнага пласта (слоя) агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, у тым ліку ў межах былой садова-паркавай тэрыторыі сядзібы.

Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.

21. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж дравесна-зялёных насаджэнняў праз кропкі 21–76 да кропкі 53, далей у створы з паўднёва-заходняй мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 25;

на паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 уздоўж межаў пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы і ахоўнай зоны праз кропкі 24–13–12–62–61–11 да кропкі 10.

22. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Зялёнай да кропкі 50; далей уздоўж масіва зялёных насаджэнняў да кропкі 51; далей уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Міра, 2, 4, 6, 8 праз кропкі 77–78–79 да кропкі 52; далей уздоўж масіва зялёных насаджэнняў праз кропку 80 да кропкі 43;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 43 уздоўж мяжы ахоўнай зоны праз кропку 9 да кропкі 8.

23. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным і паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы ўсход да кропкі 39; далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 624000000001001397 праз кропкі 48–73–72–71–54–81 да кропкі 46;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 46 уздоўж мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 55–56 да кропкі 23.

24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя: аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі; рэканструкцыі (рамонту і г.д.) існуючай інжынернай і транспартнай інфраструктуры; будаўніцтва падземных інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, гістарычных элементаў воднай сістэмы (каналаў, сажалак), акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;

размяшчэнне апор вонкавага асвятлення, сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку прылеглых тэрыторый агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і (або) без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой
сядзібы: сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя
пабудовы, уязная брама, фрагменты парку»
ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой
сядзібы: сядзібны дом, два флігелі, гаспадарчыя
пабудовы, уязная брама, фрагменты парку»
ў в. Камарова Мядзельскага раёна Мінскай вобласці

КААРДЫНАТЫ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК

№ п.к.

Каардынаты

№ п.к.

Каардынаты

№ п.к.

Каардынаты

1

54.902813, 26.398446

35

54.903000, 26.396644

69

54.901895, 26.400069

2

54.902975, 26.399050

36

54.903330, 26.396542

70

54.900683, 26.401082

3

54.901963, 26.398675

37

54.903695, 26.397602

71

54.901438, 26.402482

4

54.902111, 26.399176

38

54.903394, 26.398929

72

54.901457, 26.402992

5

54.901564, 26.399555

39

54.901869, 26.404536

73

54.901393, 26.402975

6

54.901539, 26.399943

40

54.902882, 26.399509

74

54.901304, 26.403194

7

54.901292, 26.400320

41

54.903610, 26.401350

75

54.901134, 26.403413

8

54.899840, 26.401641

42

54.900859, 26.394023

76

54.898755, 26.394004

9

54.899211, 26.399744

43

54.899235, 26.399367

77

54.898847, 26.400948

10

54.899196, 26.397052

44

54.900351, 26.401350

78

54.898976, 26.400454

11

54.900048, 26.396384

45

54.902754, 26.399664

79

54.898998, 26.399978

12

54.899617, 26.394478

46

54.901305, 26.400599

80

54.899176, 26.399309

13

54.899824, 26.394405

47

54.900992, 26.403509

81

54.901246, 26.400669

14

54.900931, 26.393981

48

54.901427, 26.403108

 

 

15

54.901045, 26.394008

49

54.903966, 26.402584

 

 

16

54.901471, 26.395751

50

54.898806, 26.402545

 

 

17

54.902001, 26.395589

51

54.898742, 26.401498

 

 

18

54.901865, 26.395713

52

54.899041, 26.399967

 

 

19

54.902044, 26.399811

53

54.898739, 26.393658

 

 

20

54.902078, 26.399887

54

54.900769, 26.401041

 

 

21

54.898631, 26.394656

55

54.901564, 26.401338

 

 

22

54.904134, 26.400813

56

54.901895, 26.401033

 

 

23

54.902698, 26.403617

57

54.902188, 26.400089

 

 

24

54.899623, 26.393515

58

54.902723, 26.399647

 

 

25

54.899623, 26.393186

59

54.899289, 26.397994

 

 

26

54.900640, 26.392785

60

54.899206, 26.397494

 

 

27

54.900769, 26.392830

61

54.899957, 26.395917

 

 

28

54.901614, 26.392657

62

54.900043, 26.395707

 

 

29

54.901623, 26.392716

63

54.901577, 26.400097

 

 

30

54.901778, 26.393885

64

54.902310, 26.393815

 

 

31

54.902428, 26.393869

65

54.903701, 26.398171

 

 

32

54.902533, 26.393783

66

54.903644, 26.398429

 

 

33

54.903234, 26.396129

67

54.903242, 26.400519

 

 

34

54.902919, 26.396365

68

54.903234, 26.400339

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.