Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 красавіка 2025 г. № 39

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога лагера смерці «Трасцянец» у Заводскім раёне г. Мінска

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога лагера смерці «Трасцянец» у Заводскім раёне г. Мінска (дадаецца).

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2007 г. № 43 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Территория бывшего лагеря смерти «Тростенец» в Заводском районе г. Минска».

3. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
08.04.2025 № 39

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога лагера смерці «Трасцянец» у Заводскім раёне г. Мінска

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога лагера смерці «Трасцянец» у Заводскім раёне г. Мінска (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Тэрыторыя былога лагера смерці «Трасцянец» у Заводскім раёне г. Мінска з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «1» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 711Д000283.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектна-даследчым камунальным унітарным прадпрыемствам «МІНСКГРАДА» ў складзе горадабудаўнічага праекта дэталёвага планавання тэрыторыі жылога раёна Малы Трасцянец у г. Мінску па заказе камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ па месцах знаходжання элементаў былога лагера.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з чатырох участкаў.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі Партызанскага праспекта ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 500000000002005627 праз кропкі 3–4 да кропкі 5, далей ад кропкі 5 уздоўж праезнай часткі вул. Ротмістрава да кропкі 6;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 ў паўночным напрамку ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка для эксплуатацыі і абслугоўвання чыгуначных шляхоў агульнага карыстання да кропкі 1.

9. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 у паўднёва-ўсходнім напрамку па чырвонай лініі Партызанскага праспекта да кропкі 8;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 у паўднёвым напрамку ўздоўж чырвонай лініі вул. Сяліцкага да кропкі 9;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на захад ад кропкі 9 да кропкі 10;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач ад кропкі 10 да кропкі 7 (перасячэнне з чырвонай лініяй Партызанскага праспекта).

10. Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на поўдзень уздоўж вул. Ельніцкай і сельскіх могілак праз кропкі 12–13–14–15 да кропкі 16; далей па паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ельніцкай, 56А, да кропкі 17; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы праезнай часткі вул. Ельніцкай да кропкі 18 (перасячэнне з вул. М.Трасцянец); далей на паўднёвы ўсход уздоўж вул. М.Трасцянец да кропкі 19; далей уздоўж левага берага ручая Трасцянка праз кропкі 20–21–22–23–24–25–26–27–28–29–30–31 да кропкі 32 (перасячэнне з вул. Трасцянецкай); далей уздоўж вул. Трасцянецкай да кропкі 33;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 па мяжы зямельнага ўчастка для абслугоўвання і эксплуатацыі электрычнай падстанцыі праз кропку 34 да кропкі 35 (да праезнай часткі з вул. Сяліцкага);

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 уздоўж вул. Сяліцкага праз кропкі 36–37–38–39 да кропкі 11.

11. Мяжой чацвёртага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 паралельна мясцоваму праезду да кропкі 41;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 уздоўж мясцовага праезда праз кропкі 42–43–44 па мяжы чырвонай лініі вул. Паўлоўскага да кропкі 45;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 на захад праз кропку 46 да кропкі 47;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 на паўночны захад да кропкі 40.

12. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі; рэканструкцыі (рамонту) існуючай інжынернай і транспартнай інфраструктуры;

будаўнічая дзейнасць у адносінах да існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ужыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);

выкананне земляных работ без уліку часткі першай пункта 1 артыкула 129 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 па ўсходняй мяжы трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны на поўнач праз кропкі 31–30–29–28–27–26–25–24–23–22–21–20–19–18–17–16–15–14–13–12 да кропкі 11; далей уздоўж чырвонай лініі вул. Сяліцкага праз кропку 48 да кропкі 49;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 уздоўж чырвонай лініі Смілавіцкага тракта праз кропкі 50–51 да кропкі 52;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 52 праз кропкі 53–54–55–56–57–58–59–60–61–62–63–64–65–66 да кропкі 67;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 67 у заходнім напрамку ўздоўж праезнай часткі вул. Трасцянецкай праз кропкі 68–69 да кропкі 32.

15. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 11 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

16. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 70 уздоўж мясцовага праезда да кропкі 40;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 па паўднёва-заходняй мяжы чацвёртага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 47;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 на поўдзень да кропкі 71;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 71 па чырвонай лініі Смілавіцкага тракта да кропкі 70.

17. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

дадатковае размяшчэнне, узвядзенне будынкаў і збудаванняў прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Тэрыторыя былога
лагера смерці «Трасцянец»
у Заводскім раёне г. Мінска

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Тэрыторыя былога
лагера смерці «Трасцянец»
у Заводскім раёне г. Мінска

КААРДЫНАТЫ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК

п.к.

Каардынаты

п.к.

Каардынаты

1

53.851627, 27.696834

37

53.83243, 27.696391

2

53.849953, 27.700279

38

53.837567, 27.704238

3

53.849617, 27.698717

39

53.838122, 27.704758

4

53.849681, 27.698248

40

53.843543, 27.731571

5

53.849887, 27.698141

41

53.847959, 27.738715

6

53.849252, 27.695498

42

53.843517, 27.745754

7

53.847957, 27.704382

43

53.843321, 27.745851

8

53.846935, 27.706483

44

53.843062, 27.745512

9

53.845302, 27.70587

45

53.840191, 27.747312

10

53.845345, 27.705523

46

53.840376, 27.737479

11

53.843331, 27.706713

47

53.839943, 27.736604

12

53.842559, 27.707219

48

53.844359, 27.70714

13

53.840276, 27.706566

49

53.845013, 27.707794

14

53.838901, 27.70616

50

53.844688, 27.710018

15

53.838086, 27.70633

51

53.844785, 27.710026

16

53.836851, 27.706635

52

53.844604, 27.711275

17

53.836718, 27.707891

53

53.84157, 27.717545

18

53.838785, 27.710306

54

53.840923, 27.716875

19

53.838252, 27.711043

55

53.840827, 27.717301

20

53.838139, 27.711144

56

53.839779, 27.71839

21

53.838023, 27.710837

57

53.838803, 27.71822

22

53.837288, 27.710856

58

53.836154, 27.71776

23

53.836633, 27.708461

59

53.83547, 27.717124

24

53.83546, 27.707594

60

53.836286, 27.715406

25

53.834809, 27.708051

61

53.83551, 27.714951

26

53.833562, 27.706823

62

53.834869, 27.713996

27

53.831997, 27.705501

63

53.834179, 27.71367

28

53.831638, 27.705608

64

53.829562, 27.713472

29

53.831606, 27.705932

65

53.828943, 27.71365

30

53.831155, 27.706051

66

53.828539, 27.713619

31

53.831042, 27.706179

67

53.828204, 27.713442

32

53.828277, 27.709275

68

53.828527, 27.71122

33

53.826631, 27.705982

69

53.828509, 27.710038

34

53.82732, 27.705002

70

53.838765, 27.726556

35

53.826706, 27.703735

71

53.836728, 27.730691

36

53.831879, 27.696385

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.