Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 сакавіка 2025 г. № 23

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі сядзібна-паркавага комплексу «Пукава»: рэшткі сада, рэшткі сядзібнага дома, рэшткі паркавага павільёна, будынкі гаспадарчага двара» ў в. Сунаі Капыльскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі сядзібна-паркавага комплексу «Пукава»: рэшткі сада, рэшткі сядзібнага дома, рэшткі паркавага павільёна, будынкі гаспадарчага двара» ў в. Сунаі Капыльскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.03.2025 № 23

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі сядзібна-паркавага комплексу «Пукава»: рэшткі сада, рэшткі сядзібнага дома, рэшткі паркавага павільёна, будынкі гаспадарчага двара» ў в. Сунаі Капыльскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі сядзібна-паркавага комплексу «Пукава»: рэшткі сада, рэшткі сядзібнага дома, рэшткі паркавага павільёна, будынкі гаспадарчага двара» ў в. Сунаі Капыльскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Рэшткі сядзібна-паркавага комплексу «Пукава»: рэшткі сада, рэшткі сядзібнага дома, рэшткі паркавага павільёна, будынкі гаспадарчага двара» ў в. Сунаі Капыльскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000178.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «Газбудпраект» па заказе філіяла «Лакнея» ўнітарнага прадпрыемства «ПрыортрансАгра».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Кропкі каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ і складаецца з чатырох участкаў.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы рэшткаў сада ад кропкі 1 праз кропку 2 да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да кропкі 4 па мяжы рэшткаў сада; далей уздоўж зялёнай зоны вакол рэшткаў паркавага павільёна да кропкі 5, далей па мяжы рэшткаў сада да кропкі 6; далей па мяжы ўчастка рэшткаў сядзібнага дома праз кропку 7; далей па мяжы рэшткаў сада да кропкі 8;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж аўтамабільнай дарогі Н-24062 «Пад’езд да пасёлка Пукава ад аўтамабільнай дарогі Н-8533 Грозава – Камсамольская – Хвойнікі» (далей – аўтамабільная дарога Н-24062) да кропкі 9;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы мясцовага праезда ад кропкі 9 праз кропку 10 да кропкі 1.

9. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж аўтамабільнай дарогі Н-24062 да кропкі 12;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 праз кропку 13 да кропкі 14 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка будынка гаспадарчага двара (свіран);

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж аўтамабільнай дарогі Н-24062 ад кропкі 14 праз кропку 15 да кропкі 11.

10. Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж аўтамабільнай дарогі Н-24062 ад кропкі 16 да кропкі 17;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 праз кропкі 18–19 да кропкі 16 на адлегласці 10 м ад будынка гумна.

11. Мяжой чацвёртага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж аўтамабільнай дарогі Н-24062 ад кропкі 20 да кропкі 21;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе перпендыкулярна аўтамабільнай дарозе Н-24062 ад кропкі 21 да кропкі 22, далей на адлегласці 10 м ад будынка свірана да кропкі 23;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на адлегласці 10 м ад будынка свірана да кропкі 24;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 да кропкі 20 перпендыкулярна аўтамабільнай дарозе Н-24062.

12. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый, абслугоўвання існуючай і навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова-неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым, архітэктурным і канструктыўным рашэннях;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў);

азеляненне тэрыторыі з прымяненнем раслін, неўласцівых яе гістарычнаму характару;

змена існуючага характару ландшафту;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ў непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага прыроднага асяроддзя, а таксама на прылеглых адкрытых тэрыторыях, візуальна і тэрытарыяльна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Тэрыторыя зоны аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 уздоўж ручая да кропкі 26;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 да кропкі 27 уздоўж былой дарогі на Грозава;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 уздоўж мяжы праезджай часткі аўтамабільнай дарогі Н-24062 да кропкі 28; далей уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 29–30 да кропкі 2; далей у створы з мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 1;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж аўтамабільнай дарогі Н-24062 да кропкі 25.

15. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 да кропкі 32 уздоўж аўтамабільнай дарогі Н-24062; далей ад кропкі 32 праз кропкі 33–34–35–36–37 да кропкі 38 уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці; далей уздоўж мясцовага праезда да кропкі 39; далей уздоўж мясцовага праезду да кропкі 16;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 у створы з мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 19; далей уздоўж мяжы драўняна-хмызняковай расліннасці праз кропкі 40–41–42–43 да кропкі 44;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 44 уздоўж ручая да кропкі 31.

16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

змена існуючага характару ландшафту;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Рэшткі сядзібна-паркавага
комплексу «Пукава»: рэшткі сада,
рэшткі сядзібнага дома, рэшткі паркавага
павільёна, будынкі гаспадарчага двара»
ў в. Сунаі Капыльскага раёна
Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Рэшткі сядзібна-паркавага
комплексу «Пукава»: рэшткі сада,
рэшткі сядзібнага дома, рэшткі паркавага
павільёна, будынкі гаспадарчага двара»
ў в. Сунаі Капыльскага раёна
Мінскай вобласці

КРОПКІ КААРДЫНАТ ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

1

53.219303, 27.383129

23

53.217399, 27.377209

2

53.219190, 27.383307

24

53.217477, 27.377917

3

53.218930, 27.383546

25

53.219810, 27.384097

4

53.218930, 27.383546

26

53.219375, 27.386673

5

53.218866, 27.382853

27

53.217116, 27.383386

6

53.218437, 27.382733

28

53.217406, 27.382852

7

53.218386, 27.382799

29

53.218707, 27.384732

8

53.217868, 27.382049

30

53.219039, 27.384178

9

53.218183, 27.381408

31

53.219803, 27.383914

10

53.218310, 27.381392

32

53.219891, 27.382277

11

53.218135, 27.381308

33

53.219616, 27.380182

12

53.217762, 27.382020

34

53.219149, 27.381102

13

53.217492, 27.381651

35

53.219039, 27.384178

14

53.217881, 27.380903

36

53.219250, 27.381285

15

53.218115, 27.381184

37

53.219067, 27.381616

16

53.218118, 27.381010

38

53.218834, 27.381144

17

53.217884, 27.380725

39

53.218616, 27.381611

18

53.218211, 27.380038

40

53.218758, 27.380744

19

53.218423, 27.380355

41

53.219249, 27.379735

20

53.217210, 27.378247

42

53.219319, 27.379806

21

53.216927, 27.377583

43

53.219854, 27.378543

22

53.217103, 27.377344

44

53.220171, 27.378455

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.