![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 сакавіка 2025 г. № 16
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Гістарычны цэнтр г. Заслаўе: будынкі і збудаванні, планіровачная структура і ландшафт на тэрыторыі ў межах ад перакрыжавання вул. Бялова з каналам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, уздоўж правага берага гэтага канала, правага берага р. Чарніца да зямельных участкаў па вул. Набярэжнай (няцотны бок), уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Набярэжнай (няцотны бок), па ўнутрыквартальнаму праезду да перакрыжавання вул. Савецкай і вул. Паштовай, уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да перакрыжавання з вул. Вакзальнай, уздоўж вул. Вакзальнай і паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў ДУ «Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» (этнаграфічны комплекс «Млын» і «Кузня») да перакрыжавання з дрэнажным каналам, уздоўж лініі на адлегласці 100 м ад дрэнажнага канала, які ўпадае ў канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, уздоўж правага боку канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы да вул. Бялова» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць «Гістарычны цэнтр г. Заслаўе») у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці, шыфр 612Е000324, катэгорыя «2»;
«Будынак» па вул. Вакзальнай, 5, у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці, шыфр 613Г000325, катэгорыя «3»;
«Будынак» па вул. Вакзальнай, 7, у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці, шыфр 613Г000326, катэгорыя «3»;
«Касцёл св. Марыі» па вул. Рыначнай, 1, у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці, шыфр 613Г000328, катэгорыя «3»;
«Будынак» па вул. Рабочай, 18, у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці, шыфр 613Г000330, катэгорыя «3»;
«Музеефікаваныя аб’екты этнаграфічных комплексаў «Млын» і «Кузня»: паравы млын, дом завознікаў, свіран, кузня» па зав. Савецкаму ў г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці, шыфр 612Г000334, катэгорыя «2»;
«Спаса-Праабражэнская царква (былы кальвінскі збор)» па вул. Замкавай, 6, у г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці, шыфр 611Г000335, катэгорыя «1»;
«Гарадзішча Вал» на паўночнай ускраіне г. Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці, шыфр 613В000336, катэгорыя «3».
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Мінскага раённага выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Генеральны план горада-спадарожніка г. Мінска Заслаўе».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШЎТОЎНАСЦЕЙ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх захавання з улікам гістарычных межаў і сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
7. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча Вал» згодна з дадаткам 1 устаноўлена ў межах зямельнага ўчастка дзяржаўнай установы «Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» і тэрыторыі стадыёна дзяржаўнай установы адукацыі «Заслаўская сярэдняя школа № 1» – кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8.
Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Спаса-Праабражэнская царква (былы кальвінскі збор)» устаноўлена ў межах зямельнага ўчастка па вул. Замкавай, 6.
Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл св. Марыі» ўстаноўлена ў межах зямельнага ўчастка па вул. Рыначнай, 1.
Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музеефікаваныя аб’екты этнаграфічных комплексаў «Млын» і «Кузня»: паравы млын, дом завознікаў, свіран, кузня» згодна з дадаткам 1 устаноўлена ў межах зямельных участкаў па зав. Савецкаму, 8, і зав. Савецкаму, 11.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Заслаўе» ўстаноўлена згодна з апісаннем мяжы гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая праходзіць па ўмоўнай лініі ад перакрыжавання вул. Бялова з каналам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, уздоўж правага берага гэтага канала, правага берага р. Чарніца да заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Набярэжнай (цотны бок) – кропкі 9–10–11; далей уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Набярэжнай (цотны бок), па ўнутрыквартальнаму праезду да перакрыжавання вул. Савецкай і вул. Паштовай – кропкі 11–12–13–14; далей уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да перакрыжавання з вул. Вакзальнай ад кропкі 14 да кропкі 15; далей уздоўж вул. Вакзальнай і паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў дзяржаўнай установы «Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» (этнаграфічны комплекс «Млын» і «Кузня») да перакрыжавання з дрэнажным каналам – кропкі 15–16–17–18–19–20; далей уздоўж лініі на адлегласці 100 м ад дрэнажнага канала, які ўпадае ў канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, уздоўж правага боку канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы да вул. Бялова – кропкі 20–21–9.
8. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
10. Тэрыторыя першага ўчастка ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Заслаўе».
Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13–14–15–16–17–18–19–20–21.
11. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэннях;
змяненне гістарычнай планіровачнай структуры, трасіроўкі вуліц, завулкаў, плошчаў;
будаўніцтва транспартных магістралей, эстакад, мастоў;
страта адметных архітэктурных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей будынкаў, якія ствараюць каштоўнае гісторыка-архітэктурнае асяроддзе;
узвядзенне і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурных каштоўнасцей;
змяненне (ці страта) элементаў гістарычнага ландшафту ўздоўж берага р. Чарніца, на тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча Вал» і прылеглай да яе зялёнай зоны, тэрыторыі сквера на Рыначнай плошчы.
12. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей па вул. Вакзальнай, 5, 7.
Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на поўначы і ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельных участкаў дамоў № 7 і 5 па вул. Вакзальнай да зямельнага ўчастка дома № 3 па вул. Вакзальнай – кропкі 22–23–24;
на поўдні і захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка дома № 3 па вул. Вакзальнай ад кропкі 24 да кропкі 25, далей уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў дамоў № 5 і 7 па вул. Вакзальнай ад кропкі 25 да кропкі 22.
13. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэннях;
узвядзенне, акрамя пракладкі і рэканструкцыі падземных інжынерных камунікацый і добраўпарадкавання тэрыторыі;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны.
Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох участкаў.
15. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны – кропкі 15–16–17–18–19–26;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў дамоў № 9, 7, 5, 3 па зав. Савецкаму ад кропкі 26 да кропкі 27; далей у створы з паўночна-заходняй мяжой ўчастка дома № 3 па зав. Савецкаму да дрэнажнага канала ад кропкі 27 да кропкі 28; далей уздоўж дрэнажнага канала да р. Княгінька і ўздоўж берага р. Княгінька да чыгункі – кропкі 28–29–30;
на захадзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чыгункі ад р. Княгінька да вул. Савецкай і уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да мяжы ахоўнай зоны – кропкі 30–31–15.
16. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на паўночным усходзе і ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны – кропкі 15–14–13–12–32;
на поўдні і захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой зямельнага ўчастка дома № 26 па вул. Набярэжнай ад мяжы ахоўнай зоны да дрэнажнага канала і ўздоўж канала – кропкі 32–33–34; далей па ўмоўнай лініі, якая ідзе перпендыкулярна напрамку чыгункі і ўздоўж чыгункі да вул. Савецкай і ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да мяжы ахоўнай зоны – кропкі 34–35–31–15.
17. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на ўсходзе і паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны – кропкі 22–25–24; далей уздоўж усходняй мяжы зямельных участкаў дамоў № 3 па вул. Вакзальнай і № 48 па вул. Савецкай і ўздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да вул. Прывакзальнай – кропкі 24–36–37;
на паўночным захадзе і паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Прывакзальнай і ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Вакзальнай, 11, – кропкі 37–38–22.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
узвядзенне і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;
усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней 50 %, вышынёй больш за 1,2 м.
19. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на поўначы, усходзе і поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – кропкі 35–34–33; далей на адлегласці 50 м уздоўж левага берага р. Чарніцы – кропкі 33–39–40; далей па ўмоўнай лініі, якая ідзе ў створы з паўночнай мяжой зямельнага ўчастка дома № 44 па вул. Набярэжнай ад кропкі 40 да кропкі 41;
на паўднёвым захадзе і захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 35 м ад аўтамабільнай дарогі Р-65 «Заслаўе – Дзяржынск» (далей – аўтамабільная дарога Р-65) да чыгункі ад кропкі 41 да кропкі 42 і ўздоўж чыгункі да мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі 42 да кропкі 35.
20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
узвядзенне і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту і зялёнай зоны, візуальна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Зона аховы ландшафту складаецца з чатырох участкаў.
22. Мяжой першага участка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – кропкі 29–28–27–26; далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны – кропкі 26–20–21;
на паўночным усходзе і паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы – кропкі 32–33–15; далей уздоўж берага р. Княгінька ад кропкі 43 да кропкі 29.
23. Мяжой другога участка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж левага берага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ад р. Княгінька да вул. Вілейскай ад кропкі 44 да кропкі 45; далей уздоўж вул. Вілейскай і мяжы зямельнага ўчастка дома № 1 па вул. Вілейскай – кропкі 45–46–47–48;
на паўночным усходзе і паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельных участкаў па вул. Дзехнаўка (няцотны бок) і зямельных участкаў па зав. Вілейскаму – кропкі 48–49–50–51–52–53, далей па ўмоўнай лініі, якая ідзе перпендыкулярна каналу Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ад кропкі 53 да кропкі 44.
24. Мяжой трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж левага берага канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ад вул. Савецкай да вул. Вілейскай ад кропкі 54 да кропкі 55; далей уздоўж вул. Вілейскай і мяжы зямельных участкаў дамоў № 2, 4 па вул. Вілейскай – кропкі 55–56–57–58;
на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельных участкаў па вул. Дзехнаўка (няцотны бок) ад кропкі 58 да кропкі 59; далей уздоўж вул. Савецкай да канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ад кропкі 59 да кропкі 54.
25. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:
на поўначы і захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ад мяжы ахоўнай зоны да чыгункі – кропкі 32–33–39–40–41–42; далей уздоўж чыгункі да аўтамабільнай дарогі Р-65 ад кропкі 42 да кропкі 60;
на паўднёвым захадзе і ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж аўтамабільнай дарогі Р-65 ад кропкі 60 да кропкі 61; далей уздоўж заходняй мяжы ўчасткаў па вул. Набярэжнай да мяжы ахоўнай зоны – кропкі 61–62–63–64–65–11; далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 11 да кропкі 32.
26. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя паркавых збудаванняў з лёгкіх канструкцый на тэрыторыі Дзіцячага парку культуры і адпачынку і акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
27. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.
28. Тэрыторыя зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Заслаўе».
29. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СПІС ГЕАГРАФІЧНЫХ КААРДЫНАТ ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ |
Каардынаты п.ш./у.д. |
1 |
54.008458°/27.290411° |
2 |
54.007877°/27.294895° |
3 |
54.005899°/27.293071° |
4 |
54.006057°/27.292449° |
5 |
54.006500°/27.292639° |
6 |
54.006790°/27.291677° |
7 |
54.006227°/27.291280° |
8 |
54.006828°/27.289649° |
9 |
54.007813°/27.296741° |
10 |
54.007813°/27.296741° |
11 |
54.000100°/27.290079° |
12 |
54.001889°/27.289907° |
13 |
54.003443°/27.288684° |
14 |
54.005207°/27.288866° |
15 |
54.006256°/27.285304° |
16 |
54.006976°/27.285347° |
17 |
54.007223°/27.285927° |
18 |
54.007716°/27.286302° |
19 |
54.007665°/27.286613° |
20 |
54.008822°/27.287557° |
21 |
54.010288°/27.291988° |
22 |
54.008116°/27.283480° |
23 |
54.008125°/27.283733° |
24 |
54.007525°/27.283899° |
25 |
54.007509°/27.283625° |
26 |
54.008492°/27.287323° |
27 |
54.008754°/27.286131° |
28 |
54.009263°/27.286560° |
29 |
54.013081°/27.282123° |
30 |
54.013353°/27.280932° |
31 |
54.006490°/27.284634° |
32 |
54.000964°/27.289856° |
33 |
54.000901°/27.288912° |
34 |
54.003991°/27.286937° |
35 |
54.004187°/27.284169° |
36 |
54.006854°/27.283574° |
37 |
54.007568°/27.280897° |
38 |
54.008459°/27.281777° |
39 |
54.000825°/27.288437° |
40 |
53.998720°/27.288663° |
41 |
53.998695°/27.287204° |
42 |
53.999833°/27.283073° |
43 |
54.014448°/27.286860° |
44 |
54.014625°/27.287268° |
45 |
54.008095°/27.296797° |
46 |
54.008968°/27.297484° |
47 |
54.009182°/27.297033° |
48 |
54.009473°/27.297333° |
49 |
54.012795°/27.291254° |
50 |
54.012611°/27.290836° |
51 |
54.013591°/27.289462° |
52 |
54.014652°/27.289774° |
53 |
54.015316°/27.288872° |
54 |
54.006306°/27.300472° |
55 |
54.008043°/27.296953° |
56 |
54.008295°/27.297130° |
57 |
54.008206°/27.297688° |
58 |
54.008813°/27.298235° |
59 |
54.007040°/27.302886° |
60 |
53.999482°/27.283092° |
61 |
53.996416°/27.290280° |
62 |
53.997984°/27.290205° |
63 |
53.998180°/27.290462° |
64 |
53.999242°/27.290387° |
65 |
54.000051°/27.290140° |
|
|
|
|
|
|