![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 2024 г. № 198
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Ліда Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Замак» у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, шыфр 411Г000328, катэгорыя «1»;
«Касцёл Узвіжання Святога крыжа. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера касцёла Узвіжання Святога крыжа: 3 алтары і амбон, арнаментальная лепка, роспісы скляпенняў і сцен» па вул. Савецкай, 2 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці, шыфр 412Г000335, катэгорыя «2».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе рэлігійнай абшчыны «Парафія касцёла Узвіжання Святога крыжа Божага ў г. Лідзе Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўную зону гісторыка культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зону аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту), зону аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Замак» у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ўстаноўлена ў межах вонкавых сцен замка.
7. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Узвіжання Святога крыжа. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера касцёла Узвіжання Святога крыжа: 3 алтары і амбон, арнаментальная лепка, роспісы скляпенняў і сцен» па вул. Савецкай, 2 у г. Лідзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці ўстаноўлена ў межах вонкавых сцен касцёла.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай і горадабудаўнічай якасці гісторыка-культурных каштоўнасцей і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ахоўная зона ўстаноўлена вакол тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей.
9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Ленінскай ад кропкі 1 да кропкі 2;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж восі праезнай часткі вул. Шалом-Алейхема ад кропкі 2 да кропкі 3; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы і ўздоўж заходняга фасада будынка гасцініцы «Ліда» па вул. Грунвальдскай, 1 да кропкі 4; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы і ўздоўж паўднёвага фасада будынка гасцініцы «Ліда» па вул. Грунвальдскай, 1 да кропкі 5; далей – лінія, якая ідзе ў створы і ўздоўж заходняга фасада будынка інтэрната па вул. Грунвальдскай, 3 да кропкі 6;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Грунвальдскай ад кропкі 6 да кропкі 7; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж левага берага р. Лідзея да кропкі 8;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Грунвальдскай ад кропкі 8 да кропкі 9;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі цотнага боку пр-та Перамогі ад кропкі 9 да кропкі 10;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ў створы і ўздоўж паўднёвага фасада будынка па вул. Замкавай, 6 ад кропкі 10 да кропкі 11;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Замкавай, 4 і лінія ў створы з ім ад кропкі 11 да кропкі 12;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам будынка па вул. Савецкай, 3, уздоўж усходняга фасада будынка па вул. Савецкай, 3 і ў створы з ім ад кропкі 12 да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
змена трасіроўкі вуліц Савецкай, Замкавай, Грунвальдскай;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў акрамя пракладкі неабходных камунікацый;
узвядзенне прыбудоў, змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў па вул. Замкавай, 3, 5, 7, 8;
ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да пагаршэння візуальнага ўспрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да ахоўнай зоны.
Зона рэгулявання забудовы мае тры рэжымы ўтрымання і складаецца з шасці ўчасткаў.
12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Грунвальдскай ад кропкі 7 (скрыжаванне з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны) да кропкі 8 (скрыжаванне з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны);
на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй межах ахоўнай зоны ад кропкі 8 до кропкі 7.
13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя няцотнага боку вул. Ленінскай ад кропкі 2 да кропкі 16; далей – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 63 м ад правага берага р. Лідзея да кропкі 22;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 да вяршыні паўночна-ўсходняга вугла будынка гасцініцы «Ліда» па вул. Грунвальдскай, 1 праз кропку 21 да кропкі 23;
на захадзе, паўночным захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняй, паўднёва-ўсходняй, усходняй межах ахоўнай зоны ад кропкі 23 праз кропку 3 да кропкі 2.
14. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 14 да кропкі 9;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку 1-га зав. Энгельса ад кропкі 9 да кропкі 24;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў ад кропкі 24 праз кропкі 25–26–27–28 да кропкі 29; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Камсамольскай да кропкі 30; далей – умоўная лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка па вул. Камсамольскай, 14 да кропкі 31; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Камсамольскай, 20 да кропкі 32;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Чапаева да кропкі 14.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
змена трасіроўкі вул. Грунвальдскай;
змена вышыні, архітэктурнага рашэння фасадаў і дэкору будынка па вул. Камсамольскай, 14;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
16. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Ленінскай ад кропкі 33 да кропкі 1;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па заходняй мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 33 да кропкі 34;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўночным тарцом будынка па вул. Савецкай, 1 ад кропкі 34 да кропкі 35;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 уздоўж мясцовага праезду да кропкі 33.
17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 12 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
18. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўночным тарцом будынка па вул. Ленінскай, 7В ад кропкі 37 да кропкі 36; далей на ўсходзе – заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання да кропкі 35; далей на поўначы – паўднёвая мяжа зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання да кропкі 34;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па заходняй, паўночна-заходняй, паўночнай межах ахоўнай зоны ад кропкі 34 праз кропкі 12–11 да кропкі 38;
на захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга тарца, паўночнага фасаду будынка па вул. Замкавай, 6 ад кропкі 38 праз кропку 39 да кропкі 40; далей – умоўная лінія, якая ідзе паралельна заходняму фасаду будынка па вул. Ленінскай, 7В да кропкі 37.
19. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляецца:
на поўначы, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвай і паўднёва-заходняй межах другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі 23 да кропкі 21;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на поўдзень да кропкі 20;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на паўднёвы захад да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;
на паўднёвым захадзе, захадзе, поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй, усходняй, паўночнай, усходняй межах ахоўнай зоны ад кропкі 19 праз кропкі 6–5–4–3 да кропкі 2.
20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 16 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі поймы р. Лідзея з мэтай аховы ландшафту, візуальна звязанага з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
22. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Ленінскай ад кропкі 16 да кропкі 17;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўднёвы захад да кропкі 18;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж бартавога каменя праезнай часткі няцотнага боку вул. Грунвальдскай ад кропкі 18 да кропкі 19;
на паўночным захадзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй і ўсходняй межах другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ад кропкі 19 праз кропку 20 да кропкі 21; далей на паўночным усходзе, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй і ўсходняй межах другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 16.
23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца ўзвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
24. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў.
25. Мяжой першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 20 м ад паўночнай сцяны замка ад кропкі 41 да кропкі 42;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 20 м ад ўсходняй сцяны замка ад кропкі 42 да кропкі 43;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 20 м ад паўднёвай сцяны замка ад кропкі 43 да кропкі 44;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 20 м ад заходняй сцяны замка ад кропкі 44 да кропкі 41.
26. Мяжой другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўночнага фасада будынка касцёла ад кропкі 45 да кропкі 46;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад ўсходняга фасада будынка касцёла ад кропкі 46 да кропкі 47;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёвага фасада будынка касцёла ад кропкі 47 да кропкі 48;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Савецкай ад кропкі 48 да кропкі 45.
27. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ