Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 снежня 2024 г. № 170

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы мастака Ф.Рушчыца: фрагменты парку, месца пахавання Ф.Рушчыца, тэрыторыя былога касцёла, рэшткі кароўніка» ў аграгарадку Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы мастака Ф.Рушчыца: фрагменты парку, месца пахавання Ф.Рушчыца, тэрыторыя былога касцёла, рэшткі кароўніка» ў аграгарадку Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

02.12.2024 № 170

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы мастака Ф.Рушчыца: фрагменты парку, месца пахавання Ф.Рушчыца, тэрыторыя былога касцёла, рэшткі кароўніка» ў аграгарадку Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы мастака Ф.Рушчыца: фрагменты парку, месца пахавання Ф.Рушчыца, тэрыторыя былога касцёла, рэшткі кароўніка» ў аграгарадку Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Рэшткі былой сядзібы мастака Ф.Рушчыца: фрагменты парку, месца пахавання Ф.Рушчыца, тэрыторыя былога касцёла, рэшткі кароўніка» ў аграгарадку Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000080.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Валожынскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «фрагменты парку» вызначана ў межах фрагментаў сядзібнага парку, які захаваўся, і складаецца з двух участкаў.

7. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «фрагменты парку» згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўночна-ўсходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж паўднёва-ўсходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж дарогі на тэрыторыі сядзібы, якая аддзяляла тэрыторыю жылых і гаспадарчых пабудоў ад асноўнай тэрыторыі парка да кропкі 4;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 паралельна ручаю праз кропку 5 да кропкі 6; далей – умоўная лінія, якая ідзе паралельна плаціне да кропкі 7; далей – умоўная лінія, якая ідзе паралельна ручаю праз кропку 8 да кропкі 9; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж прасялковай дарогі да кропкі 1.

8. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «фрагменты парку» згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы ўсход да кропкі 11;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж фрагмента алеі да кропкі 12;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы ўсход да кропкі 11;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж фрагмента алеі да кропкі 12;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны захад да кропкі 13;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж фрагмента алеі да кропкі 10.

9. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «месца пахавання Ф.Рушчыца» вызначана ў межах бетоннай агароджы пахавання.

10. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «тэрыторыя былога касцёла» вызначана ў межах існуючай агароджы.

11. Мяжой нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «тэрыторыя былога касцёла» згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 уздоўж агароджы да кропкі 44;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 44 уздоўж агароджы да кропкі 46;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 46 уздоўж агароджы да кропкі 47;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 уздоўж агароджы да кропкі 48.

12. Тэрыторыя нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «рэшткі кароўніка» вызначана ў межах тэрыторыі, пазначанай вонкавымі бакамі слупоў сцен былога будынка.

13. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай, горадабудаўнічай і планіровачнай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

14. Мяжой тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўночна-ўсходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж паўднёва-ўсходняй абсадкі мяжы сядзібы праз кропку 3 да кропкі 14;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж паўднёва-заходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 16; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж пад’язной дарогі да кропкі 17; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад да кропкі 18; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход да кропкі 19; далей – умоўная лінія, якая ўздоўж паўднёва-заходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 20;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 уздоўж паўночна-заходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 21; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход да кропкі 22; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з прасялковай дарогай праз кропку 9 да кропкі 1.

15. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і пракладкі інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па рэканструкцыі, рэстаўрацыі, кансервацыі і ўзнаўленню пабудоў, якія з’яўляюцца каштоўным гісторыка-архітэктурным асяроддзем (падмуркі жылога будынка, падмуркі будынка, плаціна), якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя аб’ёмна-прасторавыя, архітэктурныя і канструктыўныя рашэнні, акрамя работ па аднаўленні іх першапачатковага аблічча;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы (гаспадарчыя пабудовы), акрамя работ па іх дэмантажу;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі парку без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

навукова неабгрунтаваная змена рэльефу, рэчышчы ручая, мяжы става, элементаў прыроднага ландшафту ўздоўж берагоў става;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў) і без аднаўлення згубленых зялёных насаджэнняў.

16. Мяжой тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 уздоўж агароджы пахаванняў да кропкі 50;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 50 уздоўж агароджы пахаванняў праз кропку 51 да кропкі 52;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 52 уздоўж агароджы пахаванняў да кропкі 53;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 53 уздоўж агароджы пахаванняў да кропкі 49.

17. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне новых пахаванняў, акрамя звязаных з родам Ф.Рушчыца.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

18. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентацыі маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, у непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

19. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 на паўднёвы ўсход да кропкі 41; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж межаў зямельных участкаў аграгарадка Багданава праз кропкі 42–43–44–48–47–46–45–38 да кропкі 18; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход праз кропкі 17–16 да кропкі 15;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж межаў зямельных участкаў аграгарадка Багданава праз кропку 37 да кропкі 35;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 уздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-8245 «Вішнева – Гальшаны» праз кропку 36 да кропкі 39;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 уздоўж вясковай вуліцы да кропкі 40.

20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-складскіх збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ў непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага прыроднага асяроддзя, а так сама на прылеглых адкрытых тэрыторыях, візуальна і тэрытарыяльна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Тэрыторыя зоны аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

22. Мяжой першага ўчастку зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 уздоўж мяжы масіву зялёных насаджэнняў праз кропкі 24–25–26–27–28 да кропкі 29; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход у накірунку да былой прасялковай дарогі да кропкі 30; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж тальвега да кропкі 31;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж канала да кропкі 32; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дамбы і прасялковай дарогі да кропкі 33; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж прасялковай дарогі да кропкі 2;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж паўночна-ўсходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 1; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы былой сядзібы праз кропкі 9–22–21–20–19 да кропкі 18; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельных участкаў аграгарадка Багданава праз кропку 38 да кропкі 45;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 45 уздоўж мяжы тэрыторыі былога касцёла да кропкі 44; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельных участкаў аграгарадка Багданава праз кропкі 43–42–41 да кропкі 40; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж прасялковай дарогі да кропкі 23.

23. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж паўднёва-заходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 14;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж паўднёва-заходняй абсадкі мяжы сядзібы да кропкі 14;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы захад да кропкі 34;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 уздоўж аўтамабільнай дарогі Н-8245 «Вішнева – Гальшаны» да кропкі 35;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 уздоўж мяжы зямельных участкаў аграгарадка Багданава праз кропку 37 да кропкі 15.

24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага рэльефу і ландшафту;

змены рэчышча ручая.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

25. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

26. Тэрыторыя зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадае з межамі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

27. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне земляных, будаўнічых і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці без археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы
мастака Ф.Рушчыца: фрагменты парку,
месца пахавання Ф.Рушчыца, тэрыторыя
былога касцёла, рэшткі кароўніка»
ў аграгарадку Багданава Валожынскага
раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.