Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 снежня 2024 г. № 178

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква з в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна» па вул. Сікорскага, 38 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква з в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна» па вул. Сікорскага, 38 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

02.12.2024 № 178

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква з в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна» па вул. Сікорскага, 38 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква з в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна» па вул. Сікорскага, 38 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Царква з в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна» па вул. Сікорскага, 38 у г. Бабруйску Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000070.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рутай Уладзіславам Карлавічам па заказу прыхода храма прарока Іллі г. Бабруйска.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах часткі зямельнага ўчастка, адведзенага для ўзнаўлення перанесенай царквы.

Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Сікорскага 38 праз кропкі 4–1–2–3, далей праз указаны зямельны ўчаскак да кропкі 4.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае яе змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынка, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні, уладкаванні знешняга асвятлення, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне работ без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

9. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў розных рэжымаў.

10. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання ўстаноўлена ў межах часткі зямельнага ўчастка, адведзенага для ўзнаўлення перанесенай царквы, дзе размешчаны аб’екты падсобнай гаспадаркі прыхода царквы.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Сікорскага 38 праз кропкі 3–6–5–7–4, далей праз указаны зямельны ўчаскак да кропкі 3.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 8 метраў ад ўзроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і па маштабу і характару архітэктуры не адпаведных гістарычнаму асяроддзю;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысаніруючай забудовы з павялічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водныя басейны, з’яўляюцца выбухова і пажаранебяспечнымі.

13. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі, якая размешчана насупраць зямльнага участка гістрыка-культурнай каштоўнасці, і забяспечвае асноўныя напрамкі візуальнага ўспрымання будынка царквы.

14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 4 да кропкі 7;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны захад да праезнай часткі вул. Зара да кропкі 8;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж праезнай часткі вул. Зара да кропкі 9; далей па мяжы тратуара і асфальтавай пляцоўкі праз кропкі 10–11 да кропкі 12;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Бярэзіна ад кропкі 12 на паўночны ўсход да кропкі 1.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 4 метра ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без уліку маштабу і характару архітэктуры драўлянага дойлідства;

размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту вызначана зыходзячы з умоў захавання прыроднага ландшафту, які кампазіцыйна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а таксама забеспячэння найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

17. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на паўначным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад праезнай часткі вул. Бярэзіна ад кропкі 13 на паўночны ўсход па лініі электраперадачы да збудавання мачты электраперадачы да кропкі 14;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы ўсход да збудавання мачты электраперадачы да кропкі 15; далей на паўднёвы ўсход уздоўж яра паралельна мяжы терыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 16; далей да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Сікорскага, 38 да кропкі 6;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Сікорскага, 38 праз кропкі 2–3–1 да праезнай часткі вул. Бярэзіна да кропкі 12;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на поўнач уздоўж праезнай часткі вул. Бярэзіна да кропкі 13.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аб’ектаў рэкрыацыйнага прызначэння не вышэй 3 метраў з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў і інжынерных каммунікацый;

вырубка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая шкодзіць гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў або скажае ўспрыманне трдыцыйнага характару тэрыторыі і ландшафту.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква
з в. Куляшоўка Клімавіцкага раёна»
па вул. Сікорскага, 38 у г. Бабруйску
Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.