![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 снежня 2024 г. № 177
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Я.Коласа, 51 корп. 1 у г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Я.Коласа, 51 корп. 1 у г. Мінску (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Я.Коласа, 51 корп. 1 у г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Я.Коласа, 51 корп. 1 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак» па вул. Я.Коласа, 51 корп. 1 у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000342.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Жыллёвая камунальная гаспадарка Савецкага раёна г. Мінска».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах зямельнага ўчастка, прызначанага для абслугоўвання будынка шматкватэрнага жылога дома.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па контуры зямельнага ўчастка, прызначанага для абслугоўвання будынка шматкватэрнага жылога дома, праз кропкі 1–2–3–4–5–6–7–8–1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэннях будынка, а таксама без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона вызначана для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання з улікам каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку мясцовага праезда на дваровую тэрыторыю з вул. Ламаносава да кропкі 10; далей на паўднёвы ўсход праз кропку 11 да кропкі 12 і далей на паўночны ўсход да кропкі 13 уздоўж паўночна-заходняга боку дваровага мясцовага праезду;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўднёвы ўсход уздоўж паўночна-ўсходняга боку мясцовага праезда на дваровую тэрыторыю з вул. Я.Коласа да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Я.Коласа праз кропку 15 да кропкі 16;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Ламаносава да кропкі 9.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў, збудаванняў і прыбудоў, акрамя пракладкі новых ці рэканструкцыя існуючых інжынерных камунікацый;
размяшчэнне буйнапамерных сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей гісторыка-культурнай каштоўнасці і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.