![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 лістапада 2024 г. № 163
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Пахавальная капліца роду Вендорфаў» у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000030;
«Пахавальная капліца роду Яленскіх» у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000031;
«Дзіцячая пахавальная капліца роду Абуховічаў» у в. Ясянец Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000511.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Ганцавічская РЖКГ».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
5. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўныя зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны непасрэдна ў вонкавых межах гісторыка-культурных каштоўнасцей у межах фамільных пахавальных склепаў, размешчаных на могілках в. Ясянец.
Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх навакольнага асяроддзя і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.
Ахоўная зона складаецца з трох участкаў, межы якіх супадаюць з межамі тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей.
7. Першы ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахавальная капліца роду Вендорфаў».
Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж вонкавай мяжы пахавальнага фамільнага склепа праз кропкі 1–2–3–4–1.
8. Другі ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Пахавальная капліца роду Яленскіх».
Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж вонкавай мяжы пахавальнага фамільнага склепа праз кропкі 5–6–7–8–5.
9. Трэці ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дзіцячая пахавальная капліца роду Абуховічаў».
Мяжой трэцяга ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж вонкавай мяжы пахавальнага фамільнага склепа праз кропкі 9–10–11–12–9.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, ажыццяўленне пахаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям і іх элементам, у тым ліку рамонт і рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
высяканне дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
земляныя работы і выкарчаванне без археалагічнага нагляду пнёў дрэў, якія выпалі па натуральных прычынах, і (або) пры санітарных рубках;
пракладка інжынерных камунікацый;
размяшчэнне рэкламых канструкцый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.