Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 лістапада 2024 г. № 161

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» каля цэнтра актыўнага адпачынку «Баравая» ва ўрочышчы Баравое, 5 км на поўнач ад пасёлка Ільіч Гомельскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» каля цэнтра актыўнага адпачынку «Баравая» ва ўрочышчы Баравое, 5 км на поўнач ад пасёлка Ільіч Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.11.2024 № 161

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» каля цэнтра актыўнага адпачынку «Баравая» ва ўрочышчы Баравое, 5 км на поўнач ад пасёлка Ільіч Гомельскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» каля цэнтра актыўнага адпачынку «Баравая» ва ўрочышчы Баравое, 5 км на поўнач ад пасёлка Ільіч Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча» каля цэнтра актыўнага адпачынку «Баравая» ва ўрочышчы Баравое, 5 км на поўнач ад пасёлка Ільіч Гомельскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313В000211.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Гомельскі вопытны лясгас».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па краях берегавой лініі другой надпоплаўнай тэрасы возера – старыцы ракі Сож.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з двух участкаў.

7. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ламаная ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13–14 да кропкі 1.

8. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па акружнасці ад кропкі 15 праз кропкі 16–17–18 да кропкі 15.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў.

11. Знешняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць ад кропкі 19 праз кропкі 20–21–22–23–24–25–26–27 да кропкі 19.

Унутранай мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Знешняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая згодна з дадаткам праходзіць ад кропкі 28 праз кропкі 29–30–31–32 да кропкі 28.

Унутранай мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца мяжа другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Курганны могільнік
перыяду ранняга сярэднявечча» каля
цэнтра актыўнага адпачынку «Баравая»
ва ўрочышчы Баравое, 5 км на поўнач
ад пасёлка Ільіч Гомельскага раёна
Гомельскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.