![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 кастрычніка 2024 г. № 152
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Пралетарскай, 9 у г. Клімавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Пралетарскай, 9 у г. Клімавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 29.10.2024 № 152 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Пралетарскай, 9 у г. Клімавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» па вул. Пралетарскай, 9 у г. Клімавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Царква» па вул. Пралетарскай, 9 у г. Клімавічы Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000464.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе прыходу Свята-Міхайлаўскага храма г. Клімавічы.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для ўтрымання і абслугоўвання будынка царквы.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход уздоўж агароджы царквы праз кропку 2 да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы захад уздоўж агароджы царквы да кропкі 4;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны захад уздоўж агароджы царквы праз кропку 7 да кропкі 5;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны ўсход уздоўж агароджы царквы да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход уздоўж агароджы царквы праз кропку 5 да кропкі 7, далей на паўднёвы захад да кропкі 8, далей на паўднёвы ўсход да перакрыжавання з вул. Магона да кропкі 9;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы захад уздоўж заходняга боку вул. Магона да кропкі 10;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны захад да кропкі 11;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўночны ўсход уздоўж вул. Першамайскай да кропкі 6.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы ўсход праз кропку 13 да перакрыжавання з вул. Магона да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы захад паралельна заходняга боку вул. Магона да кропкі 15;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўночны захад уздоўж паўночнага боку вул. К.Маркса да кропкі 16;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўночны ўсход паралельна ўсходняга боку вул. Першамайскай да кропкі 12.
13. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёвага боку вул. К.Маркса да кропкі 18;
на паўднёвым усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы захад да перакрыжавання з вул. Пралетарскай да кропкі 19;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны захад уздоўж паўночнага боку вул. Пралетарскай да кропкі 20;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на паўночны ўсход уздоўж усходняга боку вул. Магона да кропкі 17.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
16. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёвага боку вул. К.Маркса да кропкі 22;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на паўднёвы захад да кропкі 9;
на паўднёвым захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны захад да кропкі 8, далей па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 7–4–3–2–1–5 да кропкі 6;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход паралельна ўсходняга боку вул. Першамайскай да кропкі 21.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі;
змяненне гістарычнага прыроднага характару ландшафту і рэльефу;
будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных камунікацый;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).