Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 кастрычніка 2024 г. № 148

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Кастрычніцкай у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Кастрычніцкай у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
15.10.2024 № 148

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Кастрычніцкай у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Кастрычніцкай у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» па вул. Кастрычніцкай у г. Беразіно Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000043.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе дзяржаўнай установы «Бярэзінскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах пляцоўкі мемарыяла, на якой размешчаны манументальная скульптурная кампазіцыя, мемарыяльныя пліты з імёнамі пахаваных, элементы добраўпарадкавання.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па вонкавых межах пляцоўкі мемарыяла праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пракладка новых інжынерных камунікацый, акрамя ўсталявання вонкавага асвятлення;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і  існуючага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

11. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўночны ўсход да кропкі 9;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на поўдзень уздоўж заходняй часткі тратуару, паралельна вул. Кастрычніцкай да кропкі 10;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на захад уздоўж дравесных насаджэнняў паралельна вул. Красіна да кропкі 11;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўночны ўсход па краі ўсходняй частцы мясцовага праезду да кропкі 12; далей па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Інтэрнацыянальнай, 1 праз кропкі 13–14–15 да кропкі 16.

12. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці (работ), якая можа прывесці да пашкоджання ці знішчэння існуючых дрэў;

усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
па вул. Кастрычніцкай у г. Беразіно
Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.