Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 кастрычніка 2024 г. № 143

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» (інв. № 723/С-10175) па зав. Цэнтральнаму, 1А ў аграгарадку Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» (інв. № 723/С-10175) па зав. Цэнтральнаму, 1А ў аграгарадку Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
07.10.2024 № 143

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» (інв. № 723/С-10175) па зав. Цэнтральнаму, 1А ў аграгарадку Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» (інв. № 723/С-10175) па зав. Цэнтральнаму, 1А ў аграгарадку Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Царква» (інв. № 723/С-10175) па зав. Цэнтральнаму, 1А ў аграгарадку Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000514.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе прыходу Свята-Узнясенскай царквы ў аграгарадку Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для ўтрымання і абслугоўвання будынка царквы.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход уздоўж агароджы царквы паралельна паўночнаму фасаду царквы да кропкі 2;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень уздоўж агароджы царквы да кропкі 3;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад уздоўж агароджы царквы да кропкі 4;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўнач уздоўж агароджы царквы да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж будынкаў і збудаванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны ўсход уздоўж паўднёвага боку зав. Цэнтральнага да кропкі 6;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход уздоўж вул. Цэнтральнай да кропкі 7;

на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы захад праз кропкі 8–9 да кропкі 10;

на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач праз кропкі 12–3–2 да кропкі 5.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху, і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўночны ўсход уздоўж зав. Цэнтральнага праз кропку 11 да кропкі 5;

на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўдзень па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 2–1–4–3 да кропкі 12;

на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на захад да кропкі 13; далей на поўдзень да кропкі 14; далей на захад да кропкі 15;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 да кропкі 16.

15. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Царква»
(інв. № 723/С-10175)
па зав. Цэнтральнаму, 1А
ў аграгарадку Басценавічы
Мсціслаўскага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.