![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 жніўня 2024 г. № 124
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» па вул. Сацыялістычнай у г. Смалявічы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000569.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе раённага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Смалявіцкае ЖКХ».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе мяжу, рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Брацкая магіла складаецца з двух пахаванняў, якія размешчаны пры ўваходзе на могілкі.
7. Мяжой першага пахавання згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы пахавання праз кропкі 1–2–3–4–1.
8. Мяжой другога пахавання згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы пахавання праз кропкі 5–6–7–8–5.
9. Ахоўная зона вызначана для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона акружае брацкую магілу з усіх бакоў.
12. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж паўночна-ўсходняга боку бруку вакол пахаванняў да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж паўднёва-ўсходняга боку бруку вакол пахаванняў і ў створы з імі да кропкі 11;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж агароджы пахаванняў з боку вул. Сацыялістычнай да кропкі 12;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 у створы з паўночна-заходнім бокам бруку да кропкі 9.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
змена ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
змена існуючага рэльефу;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці