Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 жніўня 2024 г. № 121

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
27.08.2024 № 121

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Дом друку» па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000199.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «РЭСТАБІЛІС» па заказе праектнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскпраект».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зону рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Геаграфічныя каардынаты кропак дадаюцца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах плямы забудовы, на якой размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць.

7. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона вызначана для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання і ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж праезнай часткі вул. Сурганава да перакрыжавання з пр. Незалежнасці ў кропцы 2;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3 уздоўж мяжы праезнай часткі пр. Незалежнасці;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да паўднёва-заходняга вугла будынка па пр. Незалежнасці 77 да кропкі 4; далей па паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй межах зямельнага ўчастка гэтага будынка праз кропку 5 да перасячэння з агароджай будынка па пр. Незалежнасці, 79 у кропцы 6; далей уздоўж агароджы будынка па пр. Незалежнасці, 79 да перасячэння з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 79, корпус 4 у кропцы 7; далей па паўднёва-ўсходнім і паўночна-ўсходнім фасадах будынка па пр. Незалежнасці, 79, корпус 4 праз кропку 8 да перасячэння з унутрыдваровым паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 79 у кропцы 9; далей па ўнутрыдваровым паўднёва-ўсходнім, паўднёва-заходнім, паўночна-заходнім фасадах будынка па пр. Незалежнасці, 79 праз кропкі 10–11–12–13 да перасячэння з праезнай часткай вул. Сурганава ў кропцы 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя работ па рэканструкцыі і пракладцы падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў гарадскім асяроддзі і рэгламентавання маштабу магчымага новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання.

12. Мяжой зоны зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропкі 13–12–11–10–9–8–7–6–5–4 да кропкі 3 у створы з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны; далей па мяжы праезнай часткі да кропкі 14;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 да перасячэння з тупіком праезнай часткі вул. Б.Хмяльніцкага ў кропцы 15; далей па мяжы праезнай часткі вул. Б.Хмяльніцкага з цотнага боку да перасячэння з мясцовым праездам у кропцы 16;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж праезнай часткі мясцовага праезду да перасячэння з мяжой зямельнага ўчастка па вул. Б.Хмяльніцкага, 10А у кропцы 17; далей па паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй межах гэтага зямельнага ўчастка праз кропкі 18–19 да паўночна-заходняга вугла зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79 у кропцы 21; далей уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79 да кропкі 22; далей у паўночна-ўсходнім напрамку ў створы паміж будынкамі па пр. Незалежнасці, 79, корпус 6 і пр. Незалежнасці, 79, корпус 5 да перасячэння з паўднёва-заходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 79/2 у кропцы 23; далей па паўднёва-заходнім і паўночна-заходнім фасадах да паўночнага вугла будынка па пр. Незалежнасці, 79, корпус 2 праз кропку 24 да кропкі 25; далей у паўночна-заходнім напрамку з перасячэннем з мяжой зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79 у кропцы 26; далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79 да яго паўночнага вугла праз кропкі 27–28–29 да кропкі 30; далей у паўночна-ўсходнім напрамку да заходняга вугла будынка па вул. Сурганава, 23 у кропцы 31; далей па паўночна-заходнім вугле гэтага будынка да перасячэння з праезнай часткай вул. Сурганава ў кропцы 32;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж мяжы праезнай часткі па няцотным баку вул. Сурганава да кропкі 1.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 17 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;

надбудова, навукова неабгрунтаваная змена архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынкаў, якія з’яўляюцца каштоўным гісторыка-архітэктурным асяроддзем;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным ўсходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 праз кропкі 29–28–27–26–25–24–23–22–21 да кропкі 20 у створы з паўночна-заходняй мяжой зоны рэгулявання першага рэжыму ўтрымання;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 да кропкі 30 па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па пр. Незалежнасці, 77, 79.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за будынак па пр. Незалежнасці, 79, корпус 6.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Дом друку»
па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Дом друку»
па пр. Незалежнасці, 77, 79 у г. Мінску

Геаграфічныя каардынаты кропак

1

53.923667, 27.599484

17

53.924551, 27.595270

2

53.922414, 27.600688

18

53.924314, 27.595659

3

53.921822, 27.598298

19

53.924452, 27.596017

4

53.921890, 27.598250

20

53.924350, 27.596170

5

53.922125, 27.598070

21

53.923889, 27.596833

6

53.922417, 27.599291

22

53.923265, 27.597641

7

53.922700, 27.599009

23

53.923677, 27.598762

8

53.922766, 27.599162

24

53.923870, 27.598540

9

53.922863, 27.599041

25

53.924005, 27.598948

10

53.922819, 27.598902

26

53.924083, 27.598886

11

53.922973, 27.598773

27

53.924018, 27.598672

12

53.923213, 27.599433

28

53.924482, 27.597363

13

53.923528, 27.599135

29

53.924439, 27.597206

14

53.921748, 27.597928

30

53.924668, 27.596715

15

53.922225, 27.597303

31

53.924822, 27.597120

16

53.924342, 27.594755

32

53.924927, 27.597219

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.