![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 жніўня 2024 г. № 122
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Фядоры Столінскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Фядоры Столінскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Фядоры Столінскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Фядоры Столінскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Фядоры Столінскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000703.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе горадабудаўнічага праекта «Дэталёвы план цэнтральнай часткі аграгарадка Фядоры Столінскага раёна» па заказе Столінскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў вонкавых межах пляцоўкі гісторыка-культурнай каштоўнасці. У межах пахавання ўстаноўлена скульптурная двухфігурная кампазіцыя на пастаменце і пліты з імёнамі загінуўшых, у цэнтры размешчаны кветнік.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы машчэння пляцоўкі вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 1–2–3–4–1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем дысануючых, нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, а таксама без захавання індывідуальнага аблічча брацкай магілы;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з добраўпарадкаваннем тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, а таксама якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння найлепшых умоў для яе ўспрымання.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на ўсходзе і поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж пешаходнай дарожкі вакол газона праз кропку 5 да кропкі 6;
на захадзе і поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж пешаходнай дарожкі вакол газона да мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 7 і 2; далей – уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 2–3 да кропкі 4.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі новых ці рэканструкцыі (рамонту) існуючых падземных інжынерных камунікацый;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое візуальна звязана з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
13. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны ад кропкі 1 праз кропку 2 да кропкі 7;
на захадзе, поўдні і ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі вакол зялёнай зоны, якая размешчана з паўднёвага боку гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі 7 праз кропкі 8–9 да кропкі 1.
14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі новых ці рэканструкцыі (рамонту) існуючых падземных інжынерных камунікацый і ўсталявання аб’ектаў добраўпарадкавання (малых архітэктурных форм);
добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якая парушае існуючы рэльеф і характар ландшафту;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных высяканняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да проекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці