![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 верасня 2024 г. № 127
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба: сядзібны дом, фрагменты парку» ў в. Арэхаўна Ушацкага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба: сядзібны дом, фрагменты парку» ў в. Арэхаўна Ушацкага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 02.09.2024 № 127 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба: сядзібны дом, фрагменты парку» ў в. Арэхаўна Ушацкага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сядзіба: сядзібны дом, фрагменты парку» ў в. Арэхаўна Ушацкага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Былая сядзіба: сядзібны дом, фрагменты парку» ў в. Арэхаўна Ушацкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000783.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Лейбінскім Феліксам Пятровічам па заказе дзяржаўнай установы «Ушацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі былой сядзібы з паркам з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны захад па мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 2 да кропкі 3; далей на паўночны захад праз кропкі 4–5 да кропкі 6; далей праз кропку 7 да берагавой лініі воз. Арэхаўна да кропкі 8;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж паўднёвага берага воз. Арэхаўна праз кропку 9 да кропкі 10;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень да кропкі 11; далей на захад па паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Прыазёрнай, 3 і вул. Прыазёрнай, 1 праз кропкі 12–13–14–15–16 да кропкі 17; далей на паўдневы ўсход па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Прыазёрнай, 1 і па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 18 да кропкі 19;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўдневы захад уздоўж праезднай часткі вул. Прыазёрнай да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
будаўніцтва дадатковых транзітных транспартных і наземных інжынерных камунікацый, акрамя рэканструкцыі мясцовых праездаў, пад’ездаў да гісторыка-культурнай каштоўнасці і уладкавання вонкавага асвятлення;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высячэнняў);
правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на паўночны захад уздоўж праезднай часткі вул. Школьнай да кропкі 21;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўночны захад па заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Школьнай, 4 да кропкі 22;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Школьнай, 2 і вул. Школьнай, 4 праз кропкі 23–24 да кропкі 3;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўночны ўсход па мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці і уздоўж праезднай часткі вул. Прыазёрнай праз кропкі 2–1 да кропкі 20.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўночны захад уздоўж праезднай часткі вул. Прыазёрнай праз кропку 28 да кропкі 19;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны захад па мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці і зямельнага ўчастка па вул. Прыазёрнай, 1 праз кропку 18 да кропкі 17;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на паўночны ўсход па мяжы зямельных участкаў па вул. Прыазёрнай, 3 і вул. Прыазёрнай, 1 праз кропкі 16–15–14–13–12 да кропкі 11;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на поўночны ўсход па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Прыазёрнай, 3 праз кропкі 25–26 да кропкі 27.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне з боку вуліц і па межах прылеглых да зон аховы зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Табліца каардынат паваротных кропак зон аховы гісторыка культурнай каштоўнасці
№ п.к. |
Каардынаты |
№ п.к. |
Каардынаты |
1 |
55.204022 / 28.677934 |
15 |
55.204738 / 28.678754 |
2 |
55.204080 / 28.677848 |
16 |
55.204747 / 28.678556 |
3 |
55.204279 / 28.677736 |
17 |
55.204628 / 28.678277 |
4 |
55.204365 / 28.677607 |
18 |
55.204401 / 28.678390 |
5 |
55.204447 / 28.677553 |
19 |
55.204138 / 28.678540 |
6 |
55.204395 / 28.677323 |
20 |
55.203849 / 28.677910 |
7 |
55.204617 / 28.677166 |
21 |
55.203596 / 28.676818 |
8 |
55.205185 / 28.677129 |
22 |
55.203924 / 28.676544 |
9 |
55.204983 / 28.677826 |
23 |
55.204019 / 28.676839 |
10 |
55.204992 / 28.679527 |
24 |
55.204058 / 28.676818 |
11 |
55.204735 / 28.679554 |
25 |
55.204554 / 28.679618 |
12 |
55.204744 / 28.679366 |
26 |
55.204499 / 28.679452 |
13 |
55.204833 / 28.679350 |
27 |
55.204245 / 28.679522 |
14 |
55.204818 / 28.678765 |
28 |
55.204165 / 28.678679 |