Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 жніўня 2024 г. № 119

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Шухаўская воданапорная вежа», размешчанай паміж вул. Вакзальнай і перонам чыгуначнай станцыі «Коханава» ў аграгарадку Звянячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Шухаўская воданапорная вежа», размешчанай паміж вул. Вакзальнай і перонам чыгуначнай станцыі «Коханава» ў аграгарадку Звянячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

27.08.2024 № 119

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Шухаўская воданапорная вежа», размешчанай паміж вул. Вакзальнай і перонам чыгуначнай станцыі «Коханава» ў аграгарадку Звянячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Шухаўская воданапорная вежа», размешчанай паміж вул. Вакзальнай і перонам чыгуначнай станцыі «Коханава» ў аграгарадку Звянячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Шухаўская воданапорная вежа», размешчаная паміж вул. Вакзальнай і перонам чыгуначнай станцыі «Коханава» ў аграгарадку Звянячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці, з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000943.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Талачынскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па контуры мэтавага зямельнага ўчастка ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4–5–6 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных элементаў;

усталяванне малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач па агароджы тэрыторыі чыгуначнай станцыі «Коханава» да кропкі 11;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на ўсход праз кропку 12 да кропкі 2; далей на поўдзень праз кропкі 1 і 6 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 7;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень праз кропку 8 да кропкі 9;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на захад уздоўж паўночнага боку агароджы перона чыгуначнай станцыі «Коханава» да кропкі 10.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне ўмоў ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя: аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі; будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці; рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

архітэктурна-будаўнічая дзейнасць у адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя па вул. Вакзальнай, 12, якая прадугледжвае змяненне яго габарытаў у плане, павелічэнне вышыні і (або) ужыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне малых архітэктурных формаў, стылістычна не адпаведных гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) без выкарыстання традыцыйных матэрыялаў;

усталяванне з боку прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.

13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 да кропкі 13;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на поўдзень праз кропкі 14 і 15 да кропкі 16;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на ўсход па краю пасажырскай платформы да кропкі 17;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на поўнач да кропкі 9; далей на захад да кропкі 10 і далей на поўнач уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 11.

14. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху ці іншай павярховай канструкцыі, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі.

15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на поўнач уздоўж мяжы ахоўнай зоны і тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 9–8–7–6–5–4 да кропкі 3;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход да кропкі 19;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на поўдзень да кропкі 18;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на захад уздоўж паўночнага ніжняга падножжа насыпу чыгуначных пуцей да кропкі 17.

16. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

змяненне асноўных габарытных параметраў і характару архітэктуры будынкаў шэраговай гістарычнай забудовы;

усталяванне з боку вул. Вакзальнай і паміж зямельнымі ўчасткамі агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

17. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 25 праз кропку 21 да кропкі 22;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 25 да кропкі 23;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на поўдзень уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Вакзальнай, 25 у п. Коханава да кропкі 24;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на захад уздоўж паўднёвай мяжы зямельных участкаў па вул. Вакзальнай у п. Коханава і далей па тэрытарыяльнай мяжы аг. Звянячы да кропкі 20.

18. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

усталяванне па межах прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Шухаўская
воданапорная вежа», размешчанай паміж
вул. Вакзальнай і перонам чыгуначнай станцыі
«Коханава» ў аграгарадку Звянячы
Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.