Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 17.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 жніўня 2024 г. № 118

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» (інв. № 243/С-3004) па вул. Піянерскай, 4 у г. Талачын Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» (інв. № 243/С-3004) па вул. Піянерскай, 4 у г. Талачын Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
27.08.2024 № 118

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» (інв. № 243/С-3004) па вул. Піянерскай, 4 у г. Талачын Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» (інв. № 243/С-3004) па вул. Піянерскай, 4 у г. Талачын Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак» (інв. № 243/С-3004) па вул. Піянерскай, 4 у г. Талачын Талачынскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000756.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Талачынскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-краязнаўчага музея, які размешчаны у гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па контуры мэтавага зямельнага ўчастка ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4–5–6–7 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных элементаў.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны ўсход праз праезную частку вул. Піянерскай у створы з паўднёва-ўсходняй лініяй агароджы будынка па вул. Піянерскай, 2 да кропкі 9; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 10; далей на паўночны ўсход па мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 1 да кропкі 11;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы ўсход да кропкі 12;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Леніна, 3 да кропкі 13; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 14; далей на паўднёвы захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Піянерскай, 6 да кропкі 15; далей праз праезную частку вул. Піянерскай да кропкі 16; далей уздоўж радыусу павароту скрыжавання з зав. Лазневым да кропкі 17;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 праз праезную частку зав. Лазневага ўздоўж паўночна-ўсходняй лініі фасадаў жылых дамоў па вул. Піянерскай, 7, 3 да кропкі 8.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне ўмоў ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

усталяванне з боку прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў.

13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны ўсход уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 12;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы ўсход уздоўж бакавога фасада гасцініцы і існуючай агароджы гарадскога сквера да кропкі 18;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы захад уздоўж мяжы існуючай агароджы гарадскога сквера да кропкі 19; далей праз кропку 20 на паўднёвы захад да кропкі 21;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўночны захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Леніна, 3 праз кропку 14 да кропкі 13.

14. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца рамонт, рэканструкцыя існуючага будынка гасцініцы з павелічэннем яго аб’ёмна-прасторавага рашэння, а таксама ўзвядзенне прыбудоў, будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый.

15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўночны ўсход уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 14;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 праз кропкі 21–20–19 на паўднёвы ўсход уздоўж агароджы гарадскога сквера да кропкі 22; далей праз кропку 23 на паўднёвы ўсход уздоўж граніцы зямельнага ўчастка па вул. Піянерскай, 16 да кропкі 24;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на паўночны захад да кропкі 25;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 уздоўж праезнай часткі вул. Піянерскай да кропкі 15.

16. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 на паўночны ўсход уздоўж паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў па зав. Лазневаму, 2 і вул. Піянерскай, 9 да кропкі 17; далей уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 16;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Піянерскай да кропкі 26;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на паўднёвы захад да кропкі 27;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 праз кропку 28 да кропкі 29; далей на паўночны захад да кропкі 30; далей праз кропку 31 да кропкі 32.

17. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 на паўночны ўсход да кропкі 34;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку мясцовага праезду да кропкі 35;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 35 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі зав. Лазневага да кропкі 36;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на паўночны захад да кропкі 33.

18. На тэрыторыі другога, трэцяга і чацвёртага ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

будаўніцтва тыповых будынкаў і пабудоў, а таксама канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання;

павелічэнне аб’ёмна-прасторавага рашэння дысгарманічнага будынка па вул. Піянерскай, 6;

змена трасіроўкі і габарытаў гістарычных вул. Піянерскай і зав. Лазневага;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;

усталяванне па межах прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак»
(інв. № 243/С-3004) па вул. Піянерскай, 4
у г. Талачын Талачынскага раёна
Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.