![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 жніўня 2024 г. № 117
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль кляштара францысканцаў: касцёл Яна Хрысціцеля, роспіс алтарнай сцяны касцёла, жылы корпус, агароджа з брамай-званіцай» на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Ашмянскай у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль кляштара францысканцаў: касцёл Яна Хрысціцеля, роспіс алтарнай сцяны касцёла, жылы корпус, агароджа з брамай-званіцай» на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Ашмянскай у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 27.08.2024 № 117 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль кляштара францысканцаў: касцёл Яна Хрысціцеля, роспіс алтарнай сцяны касцёла, жылы корпус, агароджа з брамай-званіцай» на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Ашмянскай у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль кляштара францысканцаў: касцёл Яна Хрысціцеля, роспіс алтарнай сцяны касцёла, жылы корпус, агароджа з брамай-званіцай» на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Ашмянскай у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Ансамбль кляштара францысканцаў: касцёл Яна Хрысціцеля, роспіс алтарнай сцяны касцёла, жылы корпус, агароджа з брамай-званіцай» на скрыжаванні вуліц 17 Верасня і Ашмянскай у аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000063.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе горадабудаўнічага праекта «Генеральны план аг. Гальшаны» па заказе Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 ўздоўж агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці на ўсход да кропкі 3; далей на поўдзень да кропкі 2; далей на захад уздоўж паўднёва-заходняга і паўночна-заходняга фасадаў жылога корпусу кляштара праз кропкі 1–7–6–5 да кропкі 4.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды будынкам і збудаванням, дзейнасць, якая прыводзіць да пагаршэння ўмоў ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні яе аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных элементаў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з трох участкаў.
11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 уздоўж праезнай часткі вул. Ашмянскай да кропкі 9;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў няцотнага боку вул. Ашмянскай і паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Набярэжнай, 16, 18, 20 праз кропкі 10–11–12–13 да кропкі 14;
на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе і поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж мяжы зямельных участкаў няцотнага боку вул. Набярэжнай праз кропкі 15–16–17–18–19–20–21 да кропкі 22;
на паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 уздоўж мяжы зямельных участкаў па зав. Кляштарнаму, 5, 7, 9 праз кропкі 23–24–25–26–27 да кропкі 28; далей уздоўж праезнай часткі вул. Трабскай да кропкі 2; далей па мяжы ахоўнай зоны на захад праз кропкі 1, 7 да кропкі 6; далей на поўнач праз кропку 5 да кропкі 4; далей на ўсход да кропкі 3; далей на поўдзень да кропкі 2; далей на ўсход да кропкі 8.
12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 уздоўж праезнай часткі вул. Барунскай да кропкі 30;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Барунскай, 13 і паўночна-ўсходняй мяжы зямельных участкаў па зав. Лясному, 1, 3, 5, 7, 9 да кропкі 31;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па зав. Лясному, 9 да кропкі 32; далей уздоўж зав. Ляснога да кропкі 33; далей уздоўж фасадаў будынкаў па вул. Ашмянскай, 1, 3, 8 праз кропкі 34, 35 да кропкі 36;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 уздоўж праезнай часткі вул. Ашмянскай да кропкі 29.
13. На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
змяненне асноўных габарытных параметраў і характару архітэктуры будынкаў шэраговай гістарычнай забудовы;
уладкаванне з боку прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
14. Мяжой участка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 32 уздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання праз кропкі 33–34–35 да кропкі 36; далей уздоўж праезнай часткі вул. Ашмянскай да кропкі 37;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 37 уздоўж паўднёвай праезнай часткі вул. Левінай да кропкі 32.
15. На тэрыторыі ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
уладкаванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
17. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 38 уздоўж прытока р. Гальшанкі да кропкі 39;
на захадзе, паўднёвым захадзе і поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 уздоўж р. Гальшанкі да кропкі 40; далей уздоўж вул. Трабскай да кропкі 28;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання праз кропкі 27–26–25–24–23–22–21–20–19–18–17–16–15 да кропкі 38.
18. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высячэнняў).
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
19. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў, артэфактаў.
20. Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 праз кропкі 32–37–9–10–11 да кропкі 41;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 уздоўж вул. Набярэжнай і зав. Кляштарнага праз кропкі 42–26–27 да кропкі 28;
на паўднёвым усходзе і паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж праезных частак вул. Трабскай і вул. Барунскай праз кропкі 2–8–29–30 да кропкі 31.
21. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка- |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ