![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 сакавіка 2024 г. № 23
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у аграгарадку Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у аграгарадку Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 13.03.2024 № 23 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у аграгарадку Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у аграгарадку Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Касцёл Найсвяцейшай Тройцы» па вул. Смаргонскай, 6 у аграгарадку Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 413Г000710;
«Фамільнае пахаванне Ходзькаў» у аграгарадку Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 413Д000757.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе рэлігійнай супольнасці «Парафія касцёла Насвяцейшай Тройцы вёскі Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей, зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх зон аховы.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)).
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаецца з двух участкаў.
8. Першы ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны ў межах касцёльнай агароджы і прылягаючай з поўдня тэрыторыі.
Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропкі 2, 3 і 4 да кропкі 1.
9. Другі ўчастак тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны ў межах пахавання.
Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 праз кропкі 19, 20 і 21 да кропкі 18.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:
правядзенне работ без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навакольнага асяроддзя;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурным каштоўнасцям і іх элементам, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх найлепшага ўспрымання і складаецца з двух участкаў.
12. Мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны супадае з мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
13. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 праз кропкі 23, 24, 25, 20, 21, 26 і 27 да кропкі 22.
14. У ахоўнай зоне забараняецца:
новае будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
размяшчэнне аб’ектаў, якія могуць пагоршыць успрыманне гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы вызначана з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю «Касцёл Найсвяцейшай Тройцы».
16. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 праз кропкі 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16 і 17 да кропкі 5.
17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва вышэй за два паверхі з мансардай (вышэй за 15 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
18. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
19. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 праз кропку 30 да кропкі 22, далей ад кропкі 22 уздоўж мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 27, далей ад кропкі 27 праз кропкі 28 і 29 да кропкі 9, далей ад кропкі 9 уздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 8.
20. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных і мадэрнізацыі існуючых інжынерных сетак і малых архітэктурных форм не вышэй за 5 м і памерамі ў плане больш за 3 х 3 м;
высечка дрэў, старэйшых за 70 год;
змена існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак);
транзітны рух транспарту.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
21. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў мэтах выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.
Мяжа зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадае з межамі першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і першага ўчастка ахоўнай зоны.
22. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ